Алексей Дударев биография На Белорусском

Биография, Дудараў Аляксей (Дударау Алексей). Біяграфія.


Дудараў Аляксей, нарадзіўся 06.06.1950 г. у вёсцы Кляны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1968 г. скончыў Наваполацкую прафесійна-тэхнічную навучальню нафтавікоў. Працаваў слесарам на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968-1970), зноў працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе (1970-1972). У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Быў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1976-1979). У 1979-1983 гг. сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільма» (Менск). Сакратар Саюза тэатральных дзеячаў БССР (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1979 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

У друку выступае з 1973 г. Выдаў зборнік апавяданняў «Святая птушка» (1979), казку для дзяцей «Сінявочка» (1981). Найбольш вядомы як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя фільмы «Кола» (1977), «Дэбют» (1978), «Буслянё» (1980) і мастацкія — «Суседзі» (1979), «Купальская ноч» (1982), «Белыя росы» (1984), «Восеньскія сны» (1986). Аўтар п’ес «Выбар» (пастаўлена ў 1979), «Парог» (пастаўлена ў 1981), «Апошні ўзлёт» (пастаўлена ў 1982), «Вечар» (пастаўлена ў 1983), «Радавыя» (пастаўлена ў 1984), «Злом» (пастаўлена ў 1988), «Вежа» (з У.Някляевым, пастаўлена ў 1990). Інсцэніраваў раманы М.Астроўскага «Як гартавалася сталь» (пастаўлена ў 1980) і М.Булгакава «Майстар і Маргарыта» (пастаўлена ў 1987). У 1987 г. выйшаў зборнік п’ес «Дыялог».

Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п’есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя».

Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

Аляксей Ануфрыевіч Дудараў. Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Кляны Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Наваполацкім ГПТВ-28. — презентация

Презентация была опубликована 8 лет назад пользователемМарта Маркина

Похожие презентации

Презентация на тему: » Аляксей Ануфрыевіч Дудараў. Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Кляны Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Наваполацкім ГПТВ-28.» — Транскрипт:

1 Аляксей Ануфрыевіч Дудараў

2 Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Кляны Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Наваполацкім ГПТВ-28 нафтавікоў (1967 – 1968). Пасля вучылішча працаваў слесарам на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, служыў у Савецкай Арміі (1968 – 1970), адтуль зноў вярнуўся на завод. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976) па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа ( ), членам сцэнарна- рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Мінск, ). З’яўляецца сябрам Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1979).

3 З’яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). У г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». З 2003 г. з’яўляецца мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

4 Дэбютаваў у друку ў Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Пераклаў на беларускую мову хроніку У.Шэкспіра «Рычард III». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і інш. узнагародамі. Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п’есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх гадоў, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002). Адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000).

5 27 красавіка 1973 г. газета Знамя юности апублікавала гумарэску невядомага дагэтуль аўтара Сюрприз, а праз два дні Чырвоная змена – апавяданне Вокны. Услед за газетнымі старонкамі актыўна абжываліся і часопісныя – сваю плошчу маладому празаіку ахвотна адводзілі такія выданні, як Работніца і сялянка, Беларусь, Бярозка, Маладосць, Вожык і інш. У 1979 г. шэраг апавяданняў з перыёдыкі (Кола, Цацкі, Дуб, Святая птушка, Шчасце, Макароў вір, інш.) і некалькі новых твораў былі абяднаны ў зборнік Святая птушка, выпушчаны выдавецтвам Мастацкая літаратура ў серыі Першая кніга празаіка.

6 «Кола»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1977) «Дэбют»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1978) «Суседзі»: сцэнарый мастацкага фільма (1979) «Выбар»: п’еса (паст. 1979) «Святая птушка»: зборнік апавяданняў (1979) «Буслянё»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1980) «Як гартавалася сталь»: інсцэніроўка рамана М. Астроўскага (паст. 1980) «Парог»: п’еса (паст. 1981) «Сінявочка»: казка для дзяцей (1981) «Купальская ноч»: сцэнарый мастацкага фільма (1982) «Апошні ўзлёт»: п’еса (паст. 1982) «Вечар»: п’еса (паст. 1983) «Белыя росы»: сцэнарый мастацкага фільма (1984)

7 «Радавыя»: п’еса (паст. 1984) «Восеньскія сны»: сцэнарый мастацкага фільма (1986) «Майстар і Маргарыта»: інсцэніроўка рамана М. Булгакава (паст. 1987) «Дыялог»: зборнік п’ес (1987) «Злом»: п’еса (паст. ў 1988) «Вежа»: п’еса, разам з У. Някляевым (паст. 1990) «Купала»: трагедыя (1994) увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385 «Адцуранне» (1994) фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа «Песня пра зубра» (1994) па матывах паэмы М. Гусоўскага «Палачанка» (1998) «Чорная панна Нясвіжа» (1999) «Прынц Мамабук»: камедыя (1999) «Крыж» (2000)

8 Па сцэнарыях Аляксея Дударава пастаўлены кароткаметражныя («Кола», «Дэбют», «Буслянё») і мастацкія («Суседзі», «Белыя росы») фільмы. Таксама Дудараў інсцэніраваў раман М. Астроўскага «Як гартавалася сталь і М.Булгакава «Майстар і Маргарыта».

9 «Самае галоўнае для мяне каб мае творы былі ў тэатрах. Самае галоўнае для мяне каб мае творы былі ў тэатрах.

10 Тыпы герояў у драматургіі Аляксея Дударава Героі- жыццялюбы Героі-змагары Героі-ахвяры часу Героі-дзівакі Героі-злачынцы

11 Героі-дзівакі ПРЫКЛАДЫ: Андрэй Буслай, Мульцік АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэта не проста арыгінальна- незвычайныя, не прызнаныя чалавецтвам барацьбіты за справядлівасць, але і героі, што імкнуцца змяніць іншых, паспрыяць іх шчасцю.

12 Героі-ахвяры часу ПРЫКЛАДЫ: Мікіта (Гастрыт), Бушцец, Дугін, Дзерваед, Салянік, Адуванчык АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэтыя героі маюць складана- супярэчлівы характар. Шмат разоў на працягу дзеяння мяняюць свае паводзіны. Гісторыя і час вырашаюць людскія лёсы.

13 Героі-жыццялюбы ПРЫКЛАДЫ: Ганна, Аліна, Драгун, Дробаў, Крынкін, Шабуня АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэтыя героі вызначаюцца імкненнем да гарманічна суладных адносін са светам людзей і нерукатворным уладараннем прыроды.

14 Героі-змагары ПРЫКЛАДЫ: Барткевіч, Грышчук, Вагура АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэтыя героі блізкія па сваёй духоўна-маральнай арыентацыі да герояў-праўдашукальнікаў У. Караткевіча. Яны свядома і самаахвярна ідуць на пагібель, здзяйсняючы духоўны подзвіг.

15 Героі-злачынцы ПРЫКЛАДЫ: Шумскі, Грэйвіц, Крафт, Шольц, Красоўскі АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэтыя героі зяўляюцца антыподамі герояў-змагароў. Іх дзеянні і ўчынкі накіраваны на тое, каб задаволіць свае інтарэсы.

Аляксей Дудараў

Кароткія біяграфічныя звесткі:

Нарадзіўся ў 1950 г. у вёсцы Кляны на Віцебшчыне ў сялянскай сям’і. У 1968 г. скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў і нейкі час працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968 — 1970). У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа, членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Телефільм» (1976 — 1983). З’яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987 г.).
У друку пачаў выступаць з 1973 г. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомасць атрымаў як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы «Суседзі», «Купальская ноч», «Белыя росы», «Восеньскія сны» і інш. Напісаў п’есы «Выбар», «Парог», «Вечар», «Радавыя», «Злом», «Вежа» (з У. Някляевым), «Купала» («Князь Вітаўт»), «У прыцемках» і інш.

Сучасную драматургiю нельга ўявiць без творчасцi Аляксея Дударава, аўтара вядомых п’ес “Выбар”, “Вечар”, “Парог”, “Радавыя”, “Адцуранне”. Аляксей Дудараў пачынаў свой творчы шлях як празаiк. У першай кнiзе прозы “Святая птушка” аўтар уздымае маральна-этычныя i духоўныя праблемы жыцця свайго сучаснiка. П’еса “Парог” лiчыцца пачаткам драматургiчнага жыцця Аляксея Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Бусла праводзiць маральнае i сацыяльнае даследаванне алкагалiзму, яго прычын i вынiкаў.

Андрэй Буслай — алкаголік, дэмаралізаваная і цынічная асоба. Адзначалася другаснасць фабульнага ходу — пераўтварэнне Буслая ў «жывога нябожчыка». Што прыводзіць цэнтральнага персанажа, Андрэя Буслая, да апошняе мяжы? Яго бацькі, сямейнікі лічаць, што ва ўсім вінавата гарэлка. Паводле фармальных крытэрыяў, п’есу «Парог» можна было б залічыць ў шэраг «антыалкагольных». Але не праблема п’янства як такая цікавіць драматурга ў першую чаргу. У полі яго зроку — чалавечая асоба, якая не прымае нормаў, паводле якіх жыве людская маса, пратэстуе супраць «сытасці» і «цвярозасці» (залішняга рацыяналізму), што апанавалі грамадства. Буслай, ва ўласным прызнанні, п’е дзеля таго, каб не быць такім, як астатнія, як большасць, тыя, што: «Аслеплі, аглухлі. Душу сваю закармілі так, што ўсе нармальныя чалавечыя пачуцці толькі ў п’яным выглядзе вонкі вырываюцца. А яшчэ галдзяць: чаму п’яце, чаму п’яце? Таму што вельмі ўжо цвярозыя сталі. Вельмі цвярозыя! А чалавеку хоць хвіліначку жаласлівым, добразычлівым пабыць хочацца. »

Але ні гарэлка, ні ўнутраны стыхійны нонканфармізм не робяць Буслая больш дасканалым, чуйным да чужога гора. Ён — прычына няшчасцяў ва ўласнай сям’і, пакут жонкі і бацькоў. Толькі блізка да фіналу стыль паводзінаў Буслая істотным чынам мяняецца — з’яўляюцца разгубленасць, сумненні, адчай. Разбуральная крытыка наваколля саступае месца самааналізу. Але шматслоўе, квяцістая рыторыка, якімі герой абстаўляе сваё «азарэнне», не дазваляюць паверыць у шчырасць выказвання. Хутчэй за ўсё, Буслай працягвае гульню, у якой па-ранейшаму больш самалюбавання, чым шчырага адчування ўласнага граху. Праўда пра сябе ўражвае Буслая ў той момант, калі яго, бацьку, не пазнае хлопчык, а потым просіць «дзядзю» расказаць казку. эўнасці і духоўнасці.
Драматызм і канфліктнасць «Парога» грунтуюцца на няспын ным этычным пошуку, які вядуць аўтар твора і яго персанажы. Не заўсёды яны абіраюць біты шлях, не заўсёды іх душэўныя высілкі вядуць да мэты. Пошукі гармоніі і дасканаласці вакол сябе вельмі часта абарочваюцца для гэтых персанажаў расчараваннем, а спроба спасцігнуць уласную душу вядзе да роспачы, да фатальнага разладу з уласным «я»

У п’есе “Вечар” адчуваецца боль i трывога за лёс неперспектыўных вёсак. Героi яе — Ганна, Масiль-Мульцiк, Мiкiта-Гастрыт — пражылi аднолькавыя па працягласцi, але розныя па сэнсу жыццi. Добрая i спагадлiвая Ганна не можа жыць без працы: Корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой век адна: не ўтрымаўся на бацькоўскай зямлi яе няўдзячны сын. Васiль-Мульцiк — чалавек шчыры, даверлiвы, улюблённы ў жыццё. Ён падаецца дзiваком, бо размаўляе з сонцам i тэлевiзарам, хоча, каб старшыня калгаса выкарыстаў яго паслугi ў якасцi жывога барометра. Дзiвацтва яго абумоўлена адкрытасцю характару, iмкненнем жыць у згодзе i зладжанасцi з прыродай i навакольным светам. Зусiм iншы вобраз Мiкiты-Гастрыта. Гэта складаны i супярэчлiвы чалавек, якi жыве не па ўласным сумленнi, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. У гады калектывiзацыi ён “выкарчоўваў“ кулакоў, змагаўся з аднаасобнiкамi. Мiкiта толькi выконваў загады, i тут няма яго вялiкай вiны. Але Мiкiта напiсаў данос на Васiлёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай iнiцыятыве. I не таму, што бачыў у iм ворага, а таму, што Андрэй збiраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкi. Пакаянне Мiкiты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкi мацнейшыя за сумленне.Для герояў п’есы “Вечар” надышоў вечар жыцця, калi можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсу чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах i боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскi, i пакаянне. Пытанне ж пакарання за канкрэтную вiну Мiкiты здымаецца ў сувязi са смерцю персанажа.

32.П’еса “Радавыя” прысвечана паказу Вялiкай Айчыннай вайны як сусветнай, агульналюдскай бяды. Аўтар паказвае не толькi гераiзм людзей, нязломнасць iх волi, але i тое, якой цаной была заваёвана перамога. Героямi яе з’яўляюцца пяць радавых салдат (Дзерваед, Бушцец, Салянiк, Дугiн, Лёнька Адуванчык), якiя на сваiх плячах вынеслi ўвесь цяжар вайны. У кожнага з iх свой лёс, свая трагедыя. На вачах у Дзерваеда фашысты спалiлi жонку i маленькага сына. Але гора не зрабiла салдата жорсткiм, бязлiтасным, аб чым сведчыць выпадак з хворым нямецкiм хлопчыкам, якому Дзерваед аддаў свой салдацкi паёк. Бушцец, якi пайшоў на вайну з вясельнага стала, наадварот, зрабiўся злым, помслiвым, здольным застрэлiць кожнага немца. Складаны лёс у Салянiка, якому вера не дазваляе страляць у людзей, забiваць iх. Па-бацькоўску адносяцца салдаты да семнаццацiгадовага Лёнькi Адуванчыка, на вачах у якога фашысты забiлi мацi i сястрычку. Дугiн, за плячыма якога разжалаванне, раненне, штрафны батальён, становiцца Героем Савецкага Саюза. На шчасце, даўняя ўзнагарода знайшла Дугiна, але, нажаль, салдат гiне ў апошнi дзень вайны. П’еса “Радавыя” гучыць як рэквiем па ўсiх, хто загiнуў у гады ваеннага лiхалецця.

“Купала”(“Князь Вітаўт”) 1994 Гэты твор драматурга адрозніваецца ад папярэдніх перадусім навізной драматургічнай мовы — і ў прамым, і ў пераносным значэнні слова. гучыць класічны пяцістопны ямб — памер шэкспіраўскіх п’ес. Асаблівасці кампазіцыі, мізансцэн, стылістыкі новай п’есы Дударава кажуць пра зварот драматурга да спадчыны Шэкспіра. Пра гэта сведчыць пабудова «масавых» сцэн, імклівая змена месца дзеяння, пераключэнне стылявых рэгістраў, чаргаванне патэтычных маналогаў з празаічнымі дыялогамі, у якіх удзельнічаюць просталюдзіны і блазны. Сцэны з удзелам міфалагічных бостваў, духаў (Купалы, беражніцаў). П’еса не належыць да жанру ўласна гістарычнай драмы. Аўтар дапускае вольную трактоўку не толькі чарговасці і прычынна-выніковай сувязі паміж падзеямі, але і характарыстыкі персанажаў, у чым разыходзіцца з пазіцыяй і сярэдневечных храністаў, і сучасных гісторыкаў. Чысты вымысел драматурга — падкопы стражніка Люценя, вінаватага ў здрадніцкім забойстве Кейстута. Яшчэ адзін «прыдуманы» персанаж — пакаёўка Алена, таемна і безнадзейна закаханая ў Вітаўта, якая, ахвяруючы сабой, дапамагае князю ўцячы з вязніцы.

Летапісная падзея — горкае замужжа Рагнеды — паказваецца ў п’есе «Палачанка» як псіхалагічна ўскладнёная гісторыя пра каханне і нянавісць. Выпадковая сустрэча Рагнеды і Уладзіміра ў купальскую ноч абарочваецца каханнем — Ярыла распальвае гэтае сонечнае пачуццё ў іх сэрцах. Першая ж перашкода на шляху да шчасця — адмова ў шлюбе, якую па загадзе Рагвалода выказвае пераапранутая ў строі Рагнеды Любава, — прыводзіць ноўгарадскага князя ў шаленства. Ён не можа дараваць намёка на рабскае паходжанне, крывава помсціць родным Рагнеды, чыніць гвалт над ёю на вачах бацькі, братоў, дружыны.

Арыгінальнасць дудараўскага падыходу бачыцца ў падкрэсленай «тэатралізацыі» гісторыі, пошуку нечаканай інтрыгі, эфектных мізансцэн. А. Дудараў не імкнецца стварыць драматургічныя партрэты вядомых асоб, а шукае яркіх жарсцяў, перажыванняў, падаючы іх на фоне гістарычных дэкарацый. На арэну палітычнай, дынастыйнай барацьбы часоў Уладзіміра або Вітаўта ўрываецца каханне — і перайначвае лёсы герояў, гераінь, а разам з тым — і ўсёй нацыі. адлівасць, грэх. У сучасным творы перамагае каханне, неўміручае, адвечнае. У творах пра мінулае А. Дудараў выглядае не як прадстаўнік гістарычнага жанру, а хутчэй як драматург, які ў межах гістарычнага кантэксту выпрабоўвае свае творчыя магчымасці, перадусім — пошук яркіх характараў, паказ моцных пачуццяў, стварэнне эфектнага тэтральнага відовішча.

Дата добавления: 2015-04-18 ; просмотров: 301 ; Нарушение авторских прав


источники:

http://www.myshared.ru/slide/809846

http://lektsii.com/2-30879.html

Читайте также:
  1. Дудараў